"як напісана: «няма праведнага аніводнага;" Да Рымлянаў 3:10
"бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай," Да Рымлянаў 3:23
"Бо расплата за грэх — сьмерць, а дар Божы — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым." Да Рымлянаў 6:23
"А Бог Сваю любоў даказвае нам тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікі, Хрыстос памёр за нас." Да Рымлянаў 5:8
"Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае." Паводле Яна 3:16
"Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды." Першае Яна 1:9
"Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся; бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне." Да Рымлянаў 10:9-10
"а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі," Паводле Яна 1:12
"Ісус сказаў яму: Я — і шлях і праўда і жыцьцё; ніхто ня прыходзіць да Айца, як толькі церазь Мяне." Паводле Яна 14:6
"Бо, як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча." Паводле Яна 5:21
"Бо мілатою вы ўратаваныя празь веру, і гэта не ад вас, — Божы дар: не ад дзеяў, каб ніхто не хваліўся." Да Эфэсянаў 2:8-9
"Нагадваю вам, браты, Дабравесьце, якое я зьвеставаў вам, якое вы і прынялі, у якім і ўмацаваліся, Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыцца, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісаньня, і што ён пахаваны быў і што ўваскрэс на трэйці дзень, паводле Пісаньня," Першае да Карынфянаў 15:1,3-4
"Прызнавайцеся адзін аднаму ў правінах і малецеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка." Якава 5:16
"Любасныя! будзем любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога; хто ня любіць, той не спазнаў Бога, таму што Бог ёсьць любоў." Першае Яна 4:7-8
"Дык вось вы, любасныя, паведамленыя пра гэта загадзя, асьцерагайцеся, каб вам не захапіцца аблудамі беззаконьнікаў і не адпасьці ад сваёй угрунтаванасьці, а гадуйцеся ў мілаце і пазнаньні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер і ў дзень вечны. Амін." Другое Пятра 3:17-18
Diese Webseite wurde mit Jimdo erstellt! Jetzt kostenlos registrieren auf https://de.jimdo.com